
Перейдите по ссылке:

Галосныя і націск
Запомніць цвёрда трэба мне:
Пад націскам пішу о, э.
Як толькі націск уцячэ
Напішам а замест о,э
Солахаў А.В.
Санорныя зычныя гукі
Пры ўтварэнні санорных гукаў голас пераважае над шумам. Санорныя гукі [в], [в’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [й], [ў] не суадносяцца па звонкасці-глухасці. Перад санорнымі глухія зычныя не азванчаюцца: [сл]авяне, кля[тв]а, заву[шн’]іцы.
ВыЛаМаНы Ў РаЙ
Правапіс е – я
Зямля, вясна, цяпліца,
мядок, вянок, святліца.
Лясок, сястра, дзяўчына.
Няма памылак! Малайчына!
Вянок, сцяна, глядач, вясна, Сняжок, мядзведзь, цяпло, дзясна, Бяроза, каляндар, лясок,
Сярпок, мяцеліца, пясок.
Верамейчык Наталія Мікалаеўна
Правапіс падоўжаных зычных
Гук падоўжаны , не забывайце, праз дзве літары перадавайце: Жыццё, калоссе, ранне,
багацце, назіранне.
Ганкевіч Галіна Мікалаеўна
Правапіс складаных слоў
Складаныя словы – гэта такія, што маюць у сваім складзе два, тры ці больш каранёў.
Спачатку трэба напомніць, што першая па алфавіту ідзе А, а потом О. Гэтыя літары могуць злучаць два карані.
Калі ў другой частцы слова націск падае на першы склад, то пішацца А (яна першая ў алфавіце): рАўнава́га, сАнцапёк.
Калі ў другой частцы слова націск падае не на першы склад (на другі, трэці,ьююю), а таксама калі другая частка пачынаецца з Ў, у першай частцы пішацца літара О (яна ідзе пазней, чым А): дОўгачасо́вы, дОбразычлі́вы, вОдаўстойлівы, тОрфаўборачны.
