Баранавічы: гісторыя ў асобах і помніках
Кожны з вас хоць аднойчы марыў пабываць у далёкіх краінах, убачыць штосьці цікавае і незвычайнае. Ці ведаеце вы, што ў адным з падмаскоўных гарадоў ёсць помнік героям мультфільма “Ну, пачакай!”? А ў ЗША перад адной з бібліятэк пастаўлены помнік юнаму чытачу, такому як вы. Але для таго, каб убачыць цікавыя помнікі зусім не абавязкова кудысьці ехаць. Дастаткова азірнуцца навокал. У адным нашым горадзе налічваецца каля 120 розных помнікаў, памятных знакаў, мемарыялаў. Яны ствараліся ў гонар знакамітых асоб і падзей, якія пакінулі след у гісторыі горада Баранавічы. Але аб усім папарадку.
Ёсць падзеі, якія з часам сціраюцца з людской памяці. Але, на жаль, ёсць і такія, што нельга забыць, колькі б часу не прайшло. Адна з іх – Вялікая Айчынная вайна. Перамога ў ёй цяжка далася нашаму народу. Каля ГДК стаіць помнік вызваліцелям Баранавіч ад фашысцкіх захопнікаў. Усе вы яго ведаеце пад назвай “Вечны агонь”. На ім маецца надпіс: “Доблесным воінам і партызанам, якія 8 ліпеня 1944 года вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вечна ўдзячныя жыхары.”
Вайна забрала шмат жыццяў сыноў нашага народа. На вул. Загарадняй знаходзіцца вялікая брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за наш горад.
Ёсць у нашым горадзе і сквер у гонар народных мсціўцаў Баранавіцкага партызанскага злучэння, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны разгарнулі сваю дзейнасць у межах былой Баранавіцкай вобласці. Знаходзіцца ён па вуліцы Чкалава насупраць дзіцячай паліклінікі.
У Баранавічах можна ўбачыць і помнікі ваеннай тэхнікі . Сярод іх – грузавы аўтамабіль “ЗІС-5”.
У раёне Другіх Трацякоў у скверы памяці ў гонар артылерыстаў-вызваліцеляў знаходзіцца амаль цёзка аўтамабіля “ЗІС-5” – палявая гармата “ЗІС-3”. У гады вайны гэтая гармата была сапраўдным сімвалам баявой моцы. Менавіта з ёй воіны Першага Беларускага фронта 8 ліпеня 1944 года вызвалілі Баранавічы ад фашыстаў.
У 1942 годзе ў нашым горадзе адбылася страшная трагедыя. На станцыю Баранавічы ў спецыяльных вагонах былі прывезены 3 тысячы яўрэяў з розных гарадоў Чэхаславакіі. Пераважна гэта былі дактары, настаўнікі, інжынеры. Па прыбыцці эшалона ім было прапанавана сесці ў машыны і паехаць на абед. Але замест абеда іх вывозілі за 2 км ад горада і расстрэльвалі. У памяць аб гэтай трагедыі праз 30 гадоў у 1972 годзе быў адкрыты мемарыяльны помнік ва ўрочышчы “Гай”.
У пачатку 1942 года ў нашым горадзе пачалося масавае знішчэнне жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. Іх забівалі толькі за тое, што яны яўрэі. Яны былі сагнаны ў гета, якое знаходзілася ў раёне цяперашніх вуліц Багдановіча, Царука, Міцкевіча, Гагарына і іншых. Сёння ў нашым горадзе існуюць мемарыяльныя помнікі вязням Баранавіцкага гета. Адзін з іх знаходзіцца па вул. Царука за Домам афіцэраў. 12 апаўшых кляновых лісткоў з метала, рассыпаных каля вялізнага валуна, захоўваюць памяць пра 12 тысяч рассталяных яўрэяў.
На вул. Пралетарскай, недалёка ад пераезда, з двух бакоў чыгункі, што вядзе на Мінск, захаваліся астанкі маста з назвай “Зялёны”. Тут, раніцай 4 сакавіка 1942 года, фашысты расстралялі 3400 яўрэяў. У 2009 годзе каля Зялёнага маста ў памяць аб загінуўшых была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Доўгія гады астанкі вязняў Баранавіцкага гета знаходзіліся ў месцах знішчэння. Аднак горад рос, і паўстала пытанне аб іх перазахаванні. У 1994 годзе на вуглу вуліц Куйбышава і Чарнышэўскага быў адкрыты мемарыяльны комплекс. Тут, на месцы існаваўшых да вайны старых яўрэйскіх могілак, перазахаваны астанкі вязняў Баранавіцкага гета.
У час вайны ў в. Лясная быў адкрыты канцлагер для савецкіх ваеннапалонных, а праз некалькі месяцаў на базе гарадской турмы ў Баранавічах адкрыўся філіал гэтага канцлагера. Сёння на заходняй ускраіне горада на месцы захавання гараджан і савецкіх ваеннапалонных, загінуўшых у філіале канцлагера, ўстаноўлены мемарыяльны комплекс. Раней ён называўся “Смуткуючая маці”, а цяпер носіць назву “Памяць”.
Яшчэ адна вайна закранула нашу краіну і наш горад – вайна ў Афганістане. Яна доўжылася цэлых 10 гадоў (1979 – 1989). Калі наша краіна яшчэ знаходзілася ў складзе Савецкага Саюза, юнакоў, што праходзілі службу ў Арміі, адпраўлялі ваяваць у далёкі Афганістан, дзе яны гінулі, абараняючы чужыя гарады і чужых людзей. Афганская вайна загубіла жыцці 15 жыхароў горада Баранавічы. Менавіта ў іх гонар ўстаноўлены помнік, які знаходзіцца ў цэнтры горада паблізу гімназіі №4 – помнік воінам-інтэрнацыяналістам.
У нашым горадзе ёсць помнікі, прысвечаныя знакамітым асобам. Найбольш яркай асобай савецкага часу з’яўляецца ўсім вядомы Уладзімір Ільіч Ленін. Помнік правадыру Кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзіцца на аднайменнай плошчы – плошчы імя Леніна ў цэнтры горада.
Але гэты помнік не першы і не адзіны ў нашым горадзе. Першы помнік Леніну быў устаноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы каля цяперашняга будынка райвыканкама на ўваходзе на бульвар Хейнола. Але гэтая скульптура была зроблена з бетону і хутка пачала рассыпацца. Тады яе замянілі на новы помнік “Ленін з дзецьмі”.
Баранавічы і Баранавіцкі раён сталі радзімай многіх знакамітых людзей, якіх ведае ўвесь свет. У в. Бараўцы Баранавіцкага раёна нарадзіўся першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец.
Аўтар помніка – знакаміты беларускі скульптар Заір Азгур .
У нашым горадзе нарадзіўся Георгій Мікітавіч Халасцякоў – віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Баранавіч. Ён узнагароджаны 30 баявымі ардэнамі, у тым ліку вышэйшай марской узнагародай Велікабрытаніі – Трафальгарскім крыжам ад самаго караля Георга ІV. Памятны знак Халасцякову знаходзіцца на вуліцы, якая носіць яго імя.
З Баранавіцкім краем звязана імя першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата.
Баранавічы ўсталёўваюць цесныя сувязі з многімі гарадамі іншых краін. Паміж імі падпісваюцца пагадненні аб пабрацімстве. Таму ў нашым горадзе ёсць помнікі з нагоды сяброўства. Гэта 3 памятныя знакі ў гонар гарадоў-пабрацімаў Хейнола (Фінляндыя) – першы горад-пабрацім, Карлава (Балгарыя), Бяла-Падляска (Польшча).
У нашай краіне ўжо стала традыцыяй святкаваць Дзень Маці. У Паўночным мікрараёне каля ліцэя №1 устаноўлены памятны знак Мацi. Рукі маці, якія падтрымліваюць кроплю, што сімвалізуе дзіця, і надпіс: “Я толькі кропля ў тваіх крыніцах, мама”. Побач з помнікам знаходзіцца Алея Маці. Гэта даніна павагі самаму дарагому для кожнага з нас чалавеку.
У апошні час стала вельмі папулярнай і так званая “скульптура малых формаў”. Гэта, напрыклад, “Хлеб-соль”, што сімвалізуе ўваход у горад, яго своеасаблівыя вароты.
Думаю, вы заўважылі, што ў нашым горадзе шмат помнікаў жывёлам. Якія вы ведаеце?
Гэта і помнік вераб’ю на Плошчы (устаноўлены з нагоды аб’яўлення ЮНЭСКА 2003 года годам вераб’я дамашняга).
Помнік саве, як сімвалу мудрасці (каля кніжнага магазіна па вул. Савецкай).
Варонам-падарожніцам, якія “прыселі” на агароджы пры турагенстве “Алена” па вул. Камсамольскай. Чаму вароны? Таму што гэтыя птушкі, мабыць, самыя цікаўныя. А цікаўнасць – гэта тое, што рухае людзьмі, калі яны выпраўляюцца вандраваць, каб паглядзець свет. А каля адной з абутковых крам па вул. Леніна прызямліўся бусел. На думку аўтара помніка, птушка спынілася, каб падабраць сабе годныя боцікі. Каля гасцініцы “Гарызонт” “пасвіцца” бронзавы конь.
Быццам каля гасцініцы, як і ў далёкія часы, спыніліся адпачыць стаміўшыеся падарожнікі. Аўтар помніка – знакаміты беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. А на прыступках аднаго з магазінаў прысела адпачыць жаба.
Ёсць помнікі і прадстаўнікам некаторых прафесій: вадаправодчыку каля будынка “Водаканала”
і фатографу з верным сябрам-катом каля фотасалона “Кадр”.
Яны надаюць нашаму гораду асаблівае хараство, робяць яго адметным ад іншых.
Адным з апошнiх помнiкаў у нашым горадзе стаў помнiк лётчыкам, загiнyўшым пры крушэннi самалёта.
Вось такія нашы Баранавічы: цікавыя, адметныя! Спадзяюся, што цяпер, гуляючы па вуліцах горада, вы будзеце больш уважліва азірацца навокал: раптам убачыце яшчэ што-небудзь незвычайнае.
Материал этой страницы сайта дополнен с помощью сведений из источника:
Вы ведаеце, што сваім з’яўленнем горад Баранавічы абавязаны чыгунцы. Таму своеасаблівым сімвалам нашага горада лічыцца паравоз серыі “Эм 710-30”. Ён знаходзіцца на Прывакзальнай плошчы станцыі Баранавічы-Палескія. Гэта помнік у гонар заснавання баранавіцкіх станцый. Ён устаноўлены ў 1986 годзе. Такім чынам, баранавіцкі паравоз – гэта першае, што бачаць госці нашага горада, калі ў яго прыязджаюць.
Але помнік вызваліцелям не заўсёды выглядаў так, якім мы прывыклі бачыць яго сёння. Першы Вечны агонь у нашым горадзе быў запалены ў 1964 годзе. На месцы помніка была ўстаноўлена стэла з выявай прымацаванага да штыка чырвонага сцяга з зоркай. Ён прастаяў 20 гадоў. У 1984 годзе помнік быў знесены, а на яго месцы, да 40-годдзя вызвалення горада, устаноўлены новы, які мы бачым і сёння. Ён уяўляе сабой сцяг у выглядзе языка полымя, а на ім – выява воіна-вызваліцеля. Вечны агонь даўно стаў адным з сімвалаў нашага горада, і ў Дзень Перамогі жыхары Баранавіч аддаюць каля яго даніну памяці загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.
На адным са здымкаў 1950-х гадоў, якія захоўваюцца ў фондах музея, мы бачым невялікія воінскія могілкі, якія знаходзіліся на рагу вуліц Савецкай і Камсамольскай, – надмагільныя пліты, скульптура ваяра з вянком, які схіліў галаву над магіламі сваіх баявых таварышаў… Сюды былі перапахаваны тыя , хто быў пахаваны раней на плошчы і ў скверы.
У іх гонар узведзены мрамарны абеліск у выглядзе трох штыкоў, якія з’яўляюцца сімваламі воінскай адвагі байцоў трох франтоў, прымаўшых удзел у вызваленні горада. На мрамарных старонках сімвалічна разгорнутай кнігі пералічаны імёны загінуўшых воінаў і партызан. Аўтарам помніка стаў жыхар горада архітэктар Л. Макарэвіч.
В 1985 годзе гэты памятнiк быў заменены на новы.
Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага партызанскага злучэння быў адкрыты 8 ліпеня 2003 года. Баранавіцкае партызанскае злучэнне было створана ў красавіку 1943 года на аснове партызанскіх фарміраванняў, якія дзейнічалі ў цэнтральных і паўночных раёнах вобласці. Спачатку налічвала каля трох з паловай тысяч чалавек. Да ліпеня 1944 года ператварылася ў грозную сілу, якая наносіць вялікі ўрон акупантам, – больш за дваццаць дзве тысячы байцоў налічвалася ў дваццаці шасці брыгадах і адзінаццаці асобных атрадах, якія ўваходзілі ў склад злучэння.
Найбольш ранні з памятных знакаў у гонар воінаў-аўтамабілістаў, артылерыстаў і партызан Баранавіцкага партызанскага злучэння - аўтамабіль ЗІС-5 на пастаменце - быў адкрыты ў скверы на рагу вуліц Тэльмана і Цыялкоўскага ў 1985 годзе. Гэты помнік – падзяка гараджан воінам 18-й аўтамабільнай брыгады, якая прымала ўдзел у вызваленні горада і ўдастоенай ганаровай назвы «Баранавіцкая». Устаноўлены ён у гонар воінаў 18-й аўтамабільнай брыгады, якая ўдзельнічала ў вызваленні горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Тэльмана і Цыялкоўскага. У вайну байцы ласкава называлі яго “Захар”. Аўтамабіль быў просты, але ўдалы па канструкцыі, не патрабаваў складанага абслугоўвання і таму з першых дзён вайны стаў адной з асноўных машын на фронце. А ў СШ № 17 знаходзіцца музей, прысвечаны 18-й аўтамабільнай брыгадзе.
Прыладай, вырабляным у велізарных колькасцях, выкарыстоўваным Чырвонай Арміяй і як палявое, і як супрацьтанкавае, была 76,2 мм гармата ЗІС-3 узору 1942 гады. Вядома ж, гэтая найбольш масавая прылада перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў вялікай меры забяспечыла паспяховае правядзенне аперацыі па вызваленні горада. І не дзіва, што менавіта гэтая гармата стала асноўным элементам памятнага знака ў гонар артылерыстаў, удзельнікаў гэтай аперацыі. Адкрыццё помніка адбылося 8 ліпеня 2004 года.
Помник уяўляе сабой 2 бетонныя слупы, якія ўтвараюць надламаную арку – сімвал надламанага чалавечага жыцця.
У 1972 годзе ва ўрочышчы "Гай" на паўночна-ўсходняй ускраіне горада адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплексу. Элементы яго кампазіцыі (галоўны манумент з звонам і барэльефнай выявай мноства рук, якія перадаюць пратэст, боль і роспач; сімвалічны Парог жыцця і смерці; равы-магілы; Сцяна загінуўшых; пліта з тэкстам-прысвячэннем і інш.) рэканструявалі падзеі трыццацігадовай даўніны – тут, у Гаю, у чэрвені 1942 года, фашысты расстралялі вялікую групу чэшскіх грамадзян, вязняў гета «Тэрэзіенштадт», дастаўленых у Баранавічы па чыгунцы…
Над гэтым комплексам працавала творчая група ў складзе архітэктараў М. Мілавідава, А. Макарава, А Марэніча і скульптара М. Альтшулера. Ім удалося стварыць яркі твор манументальнага мастацтва, які робіць глыбокае эмацыйнае ўздзеянне на кожнага, хто знаёміцца з гэтым журботным месцам.
У гета знаходзілася больш за 15 тысяч яўрэяў з Баранавіч і навакольных вёсак. Масавыя забойствы яўрэяў у Баранавічах пачаліся з 29 чэрвеня 1941 года, да снежня 1942 года ўсе вязні былі забіты. У гета існавала падпольнае арганізаванае супраціўленне нацыстам. Да вызвалення ад акупацыі дажылі толькі 250 яўрэяў горада. Помнік ахвярам генацыду ў Баранавічах быў адкрыты ў 1994 годзе.
У 2009 годзе да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на месцы расстрэлу людзей на вуліцы Пралетарскай, метрах за дзвесце ад пераезду, была ўстаноўлена памятная пліта, вырабленая па праекту заслужанага архітэктара, лаўрэата Дзяржаўных прэмій і двойчы лаўрэата Левіна. І тут пакланіліся памяці бязвінна загінуўшых. "Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым!"
У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынішчалі яўрэйскае насельніцтва. У 1942 годзе ў горадзе Баранавічы было створана гета, куды сагналі сем’і яўрэяў, пасля чаго пачаліся расстрэлы. Забітых закапвалі ў траншэях каля в. Грабавец, «Зялёнага Моста» і на вуліцы Рагулі. У снежні 1942 года над Баранавічамі быў падняты белы сцяг з надпісам «юдэнрайн», што азначала «чысты ад яўрэяў».
Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкі яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль Авiва, члена гарадскога Савета Баранавічаў да 1939 года, архітэктара Хаіма Цукермана з матэрыялаў, прывезеных з Ізраіля.
Помнік у горадзе Баранавічы ў Беларусі «Смуткуючая Маці». Гэты мемарыял быў створаны ў 1975 годзе ў памяць аб забітых і да смерці закатаваных ваеннапалонных, якія былі зняволены ў Баранавіцкай турме. На помніку ёсць таблічка: «Я толькі кропля ў тваіх далонях, мама».
Каля сцяны з закратаваным акном – выява жанчыны-маці, якая смуткуе па 31 тысячы сваіх сыноў, загінўшых тут ад голада, холада, хваробаў, цяжкай працы. Аўтар помніка – мясцовы скульптар В. Ягадніцкі.
Помнік прадстаўлены ў выглядзе вялікага гранітнага каменя з фігуркай параненага салдата. На 4-х мятровай гранітнай глыбе віднеецца, бы цацачная, фігурка юнака-воіна, якога падкасіла аўтаматная чарга. Ён глядзіць у неба, быццам у думках развітваецца са сваімі роднымі і блізкімі. На камені можна ўбачыць роўны шэраг слядоў ад куль. На мемарыяльнай дошцы высечаны прозвішчы пятнаццаці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Камень усталяваны на невялікім узвышэнні, па перыметры якога высаджаны прыгожыя кветкі. Каля помніка заўсёды можна ўбачыць свежыя кветкі.
Мемарыял Уладзіміру Ільічу Леніну, які быў устаноўлены на аднайменнай цэнтральнай плошчы Баранавічаў у 1960 годзе. Стваральнікамі гэтай статуі з'яўляюцца дойліды Мілавідаў, Апёкаў і Марэніч. Цікава, што на тым месцы, дзе зараз узведзены манумент Леніну, у мінулым размяшчаўся помнік Сталіну, які па ўзгадненні з Баранавіцкім гарвыканкамам перамясцілі ў іншае месца. Устаноўка новага мемарыяла адбылася 22 красавіка, у 90-я ўгодкі з дня з'яўлення на свет правадыра пралетарыяту.
Гэтая скульптура праз нейкі час была перавезена на тэрыторыю цяперашняй гімназіі №3, дзе стаіць і сёння. Цяперашні помнік Леніну быў устаноўлены ў 1960 годзе. Менавіта тады завяршылася стварэнне гарадской плошчы (да гэтага часу яе, можна сказаць, не было). На плошчы ўстанавілі скульптуру Леніна, а сама плошча стала насіць яго імя.
22 лютага 1939 года званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена нашаму земляку за баі ў Іспаніі, дзе ён збіў 30 варожых самалётаў. А 28 жніўня па выніках удзелу ў баявых дзеяннях у Манголіі ён быў удастоены гэтага звання другі раз. У абодвух выпадках С. І. Грыцавец атрымліваў ордэн Леніна і грамату Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР. Медаль жа "Залатая Зорка", як знак асаблівага адрознення, з'явіўся пазней (апісанне яе, заснаванай 1 жніўня 1939 года, было зацверджана толькі 16 кастрычніка). Наш зямляк не паспеў атрымаць свае зоркі - 16 верасня 1939 года яго жыццё трагічна абарвалася на аэрадроме пад Оршай... Але мы бачым іх на грудзях Героя, адлітага ў бронзе.
Г.М. Халасцякоў быў ураджэнцам Баранавічаў, і памяць аб ім тут беражліва захоўваюць. Г.Н.Халасцякоў займаў пасаду начальнік штаба Наварасійскай ваенна-марской базы, а з восені 1941 гады прыняў на сябе камандаванне. У гады вайны ён прымаў удзел у забеспячэнні Керчанска-Феадасійскай аперацыі, а таксама арганізацыі забеспячэння савецкіх войскаў у Севастопалі марскім шляхам.
На вялікім валуне на фоне парусніка – словы памяці адважнаму флатаводцу і якар з цэпам. Дарэчы, гэтым летам Халасцякову споўнілася б 110 гадоў.
23 мая 1996 года у час вучэбнага начнога палёта ў яго загарэўся самалёт. Уладзімір Карват цаною свайго жыцця не даў загінуць людзям, адвёўшы пашкоджаны самалёт ад вёсак Арабаўшчына і Вялікае Гацішча. 37-гадоваму лётчыку было пасмяротна прысвоена званне Героя Беларусі. У гонар яго подзвігу ў скверы памяці героя Карвата ў Авіягарадку быў адкрыты памятны знак.
Гэты кранальны помнік прысвечаны ўсёдаравальнай любові і ахвярнасці. Незвычайны скульптурны аб'ект выкананы са светлага каменя ў выглядзе вялікіх натруджаных жаночых далоняў, у якіх знаходзіцца кропля вады. На ёй - твар дзіцяці, а знізу таблічка з такога ж цвёрдага матэрыялу з надпісам на беларускай мове «Я толькі кропля ў тваіх далонях, мама». Манумент заўсёды прыцягвае ўвагу жыхароў і гасцей горада. Да знакавай даты на сайце бібліятэкі імя Валянціна Таўлая падрыхтавана віртуальная выстаўка “Мацярынская пяшчота”.
Каб увекавечыць памяць работнікаў гэтай прамысловасці, у 1960 годзе на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Брэсцкай устанаўліваецца скульптура «Дзяўчына з хлебам». Нажаль, аўтар гэтага помніка застаўся невядомы. Белая постаць дзяўчыны трымае ў руках каравай. Дарэчы, гэта традыцыя беларускага народа. Гасцей прынята сустракаць з хлебам у руках. Гэта бляха прыязнасці да гасцей. Скульптура вітае гасцей горада, сустракаючы іх караваем у руках.
Урачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяла адбылася па вуліцы Розы Люксембург - на месцы, дзе разбіўся самалёт, які 19 мая 2021 года лётчыкі павялі ў бок ад жылых дамоў. Акрамя таго, у горадзе праектаваным вуліцам у квартале шматкватэрнай жылой забудовы мікрараёна Анісімавічы-1 будуць прысвоены найменні ў гонар Герояў Беларусі. Ваенны самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы пацярпеў крушэнне 19 мая 2021 года. Экіпаж загінуў. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. На вышыні каля 50 м пілотам удалося стабілізаваць напрамак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі.